Мы сустрэнемся ў жніўні
Мы сустрэнемся ў жніўні,
Пад яблачны спас.
Стане жыта хіліцца
Ў паклоне для нас.
Разальецца па небе
Густы Млечны шлях,
Каб маглі мы пайсці
Па ім разам у снах.
Будуць у жніўні туманы,
Пах у стозе травы
І ружовасць заранкі,
А галоўнае – мы!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать