Ідзе к канцу чарговы дзень..

Ідзе к канцу чарговы летні дзень,
Дыск сонца запылаў на развітанне,
Ад дрэў, дамоў кладзецца доўгі цень,
Зноў чуецца сівОй начЫ дыханне.

На вуліцах сумуе цішыня,
Духмяна пахне з клумбы маціёла.
Я ў горадзе, як быццам бы, адна…
І ціхенька душа спявае «Сола».

Здаецца мне, што там, на гарызонце,
Міргаючай лампадкі бачу цень,
У думках к ёй звяртаюся з малітвай,
І дзякую, за свой пражыты дзень.

Дзень скончыўся, а што было у ім?
Ці апраўдаў ён нашы ўсе надзеі ?
Наступны дзень – зусім будзе другім,
Адбудуцца і новыя падзеі.

Агнямі хутка горад расцвіце,
Ноч воблакам накрыя яго плечы.
Хай зорка шчасця ў далоні ўпадзе,
Таму, хто ў бядзе і ў галечы!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай