Гэту ноч не дары ты вачам сваім сонным…

***
Гэту ноч не дары ты вачам сваім сонным.
Гэты дзень падары ўсім званкам тэлефонным.
І сябе падары, нібы Бог твой, сусвету.
І няхай той сусвет дарыць радасць паэту.

Не, не трэба табе турбавацца пра вецер,
Што трымае твой крок і твой зрок на прыкмеце.
Калі толькі дабро ў гэтым свеце ты множыш,
То пра іншае ты нават думаць не можаш.

Не смуткуй, што аднойчы памрэш і не ўбачыш,
Што для многіх на свеце ты многае значыш.
Будзеш недзе з нябёс усміхацца планеце,
Дзе калісьці ты жыў і любіў тут на свеце

Гэту ноч, гэты дзень, гэты вечар і вецер,
Што сябрамі тваімі былі на планеце.

05 – 06. 01. 2020 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай