Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Дзіцячае

Your page rank:

Панчошкі
Кліча маці сына Прошку,
-Дзе, скажы, твае панчошкі?
-Я пакінуў іх у ложку:
Хай паспяць яшчэ хоць трошкі!

Сон
Ціха – ціха стала ў хаце,
Не чуваць нідзе дзіцяці.
Сніць сынок, як за рулём
Ён будуе новы дом!

Размова
Калыхала люльку маці.
-Спі – засні, маё дзіцяці!
Спаць пара даўно, сынок,
Ты кладзіся на бачок!
-Вельмі ж мяккая падушка!-
Задыхнуцца мае вушкі,-
Шэпча сын ёй,-лепш давай
Мяне ў ручках палюляй!

Блінок
Сказала маці:” На, сынок,
Табе салодзенькі блінок.
Ты на яго не паглядай,
А лепш вазьмі, ды паспытай!”
А праз хвілінку сын сказаў:
-Блінок я, мама, паспытаў.
З усіх бакоў яго лізаў,
Але салодкім ён не стаў.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *