Дзе ты? На працу збіраешся сумна…

***
Дзе ты? На працу збіраешся сумна?
Корміш ката? Паліто апранаеш?
Коцік таксама – таварыш разумны.
Ты й без мяне гэта ведаеш, знаеш…

Ведаеш, я б не пайшоў лістападам
Без паліто у халодную ноч,
Каб не свяціў тады месяц над садам
Поўны, як соллю – безмеж маіх воч…

Я б не пайшоў, калі б месяц над садам
Мне не сказаў, што пара мне ісці…
Ты мне прабач, што не стаў зарападам
Я у тваім пацямнелым жыцці…

Ты мне прабач… Ну, збірайся, збірайся!
Коцік? Не бойся! Ён будзе чакаць!
Толькі не трэба, ніколі не кайся,
Што мне прыйшлося прытулку шукаць…

28 лістапада 2019 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай