Родная хатка

“Родная хатка – як родная матка”,-
Сэнс гэтых слоў дайшоў,
Як на вакзалах у чэргах стаялі,
Бралі білеты дамоў.

Часта ў жыцці мы сабе не належым,
Хуткіх не лічым гадоў.
Дома чакала нас простая ежа,
Ласка, цяпло і любоў.

Ліпы над дахам з дарогі віталі,
Хай жа шумяць заўжды!
Штурмам аўтобусы хлопцы бралі,
Рваліся хлопцы сюды.

Родная хатка – простыя рэчы,
Я адчыняю замок
І нетаропка, як і належыць,
Пераступаю парог.

Усё тут знаёмае:
Коўдра, сурвэткі, як і калісьці было.
Шафа і лава, стол, табурэткі,
Колькі ж гадоў прайшло?

Вось я і дома,
Родная хатка мусіць мяне прыюціць.
А з абразочка – Божая Матка
Сумна, з дакорам глядзіць.

Ступка на печы, абрус даматканы,
Лыжкі, фіранкі ў вакне.
Моўчкі стаю я, твой госць нечаканы,
Праўда, на яве ці ў сне?

Сёння ўсіх я прыпомню,
Буду сядзець дапазна.
Зноў стаграмоўку напоўню,
Горкага выпью віна.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай