Дождж імжыць над садам залатым…
***
Дождж імжыць над садам залатым.
Маладым я быў даўным-даўно,
Вось такой парою піў віно…
А сягоння ўсё прайшло, як дым.
Толькі дождж над садам залатым,
Нада мной – усё яшчэ жывым.
Дождж над садам,
Дождж над лістападам
І не над віном,
Над вінаградам…
04. 11. 2020 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию