Дамавік

На парэштках разбуранай хаты,
На цаглiне старэнькае печы
Сядзiць цixa маленькi, кудлаты
Дамавiк. I глядзiць у пустэчу.

Не варушыцца ён i не плача,
Ён тут жыў ужо больш за стагоддзе:
Сон адказна ахоўваў дзiцячы,
Страxi розных гатункаў адводзiў.

Дамавiк да вясны рыхтаваўся:
На акне выгадоўваў цыбулю,
Каля печы ўвесь дзень прыбiраўся,
Прасаваў веснавую кашулю.

Ён прачнуўся ад выбухаў страшных,
Бо пасля хатняй працы yночы
I пасля важных спраў учарайшых
Цixa cпаў y любiмым куточку.

Ну чаму ж ён бяду не прадбачыý?
Ён бы ўcix ўратаваў гэтым ранкам.
Не варушыцца ён i не плача.
А па вулiцы сноўдаюць танкi.

На маўклiвыя рэшткi-руiны
Абыякава коцiцца вечар.
Дамавiк на маленькай цаглiне
Ўсё сядзiць i глядзiць у пустэчу.

вясна’2022


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай