Бывай

Балюча твае словы руйнавалі
Кахання, ужо апошнія, сляды.
Бясконца вінавацілі, знішчалі.
Іх выкрасліла памяць назаўжды.

Я помню погляды вачэй пустыя
Без болю й шкадавання, без віны.
Як хутка у цябе любоў астыла.
Як вытрымаць, як не зысці слязьмі.

Не ўмольваць і ў істэрыцы не біцца.
І вейкамі прыкрыць у душы адчай.
З падманшчыкам-каханнем разлучыцца,
Ледзь чутна развітаўшыся “Бывай”.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай