Без душы
Дзе летась адгукаліся вакол лясы,
І птушкі незайздросна мне спявалі,
А сёлета радзімыя прымоўклі галасы,
Ды толькі прагныя калыхаюцца хвалі,
Раскінулася пляма багнаю з балотнаю вадой,
Усё асфальтам у свеце джунглі апранулі,
Так сэрца страціла спрадвечны той настрой,
Дзе душы прыкрай лёсу нечаканыя мінулі,
Захопленая ўлада пад націскам сіл зла,
У павазе засталіся кішэня альбо страўнік,
Знікае тое сумленне, прыгажосць ці дабрыня,
Іх водар захапляў, так пахлі духмяныя травы,
Мінулае, што была, з ім неяк незнарок
Мы страцілі паволі кавалачак радзімы,
Суцэльны быў з душою, застаўся толькі крок,
Каб цела аддзяліць і прыйдуць вечныя зімы.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать