Восень залацістая

Восень залацістая
Іскрыцца за акном.
Кароны дрэў пакрыліся
Палаючым шатром.

Шуміць, грыміць, іграецца
На дахах шэры дождж.
Здаецца, не спяшаецца
Пакінуць сталы пост.

Пастукае ў дзверы
Асенні халадок.
Паведаміць пра зіму,
Што ступіць на парог.

І вось табе карціна:
Руды – аўсяны свет.
І бабінага лета
Прастыў апошні след.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай