Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Кроўнае адзінства

Your page rank:

Купаюся ў срэбранай вадзе,
Іду па росным аксамітным лузе,
Сцяжынка ў ім за гарызонт вядзе,
А можа, і на неба весці мусіць…
А нада мной бяздоннасці блакіт
І воблачкаў шаўковыя пялёсткі…
І цягне вышыня, нібы магніт,
Каб адарваць мяне ад роднай вёскі.
Маленькая радзіма тут мая –
Пашчасціла мне ў вёсцы нарадзіцца,
Тут столькі чалавечага цяпла
І шчодрасці жывая тут крыніца…
Я дыхала тут водарам лясоў,
Дурманіў пах бялюткае чаромхі,
Хвалююць кветкі бэзу мяне зноў –
Я помню водар той пяшчотна-тонкі…
Жытнёвыя мне сняцца каласы,
А сярод іх – рамонкі з васількамі…
Няма на свеце лепшае красы,
Калі спявалі кветкі разам з намі.
Прыемней не бывае ў свеце сноў –
Вяртаюся ў вясковае дзяцінства…
І цягне мяне вёска зноў і зноў –
З ёй адчуваю кроўнае адзінства.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *