Мова знікне..?
Што мы зрабілі з нашай роднай мовай,
Бо адцураліся даўно ўжо ад яе?
Аб гэтым мая сумная прамова,
Яна як вынік думак у галаве.
Працяглы час трымала мову вёска –
Скарбонка, вартаўніца і сястра,
Мы абыйшліся з мовай вельмі жорстка –
Нясе яна цяжар смяротных страт.
Стаяць у вёсцы лічаныя хаты:
Жабрацкі выгляд і сірочы лёс,
Нібы па ёй прайшліся супастаты –
Больш не расце ні лён тут, ні авёс.
І не чуваць у вёсцы роднай мовы:
Усе раптам апрануліся ў “речь”,
У мовы разбурыліся асновы,
І збеглі людзі з роднай вёскі прэч.
Цяпер другая мова да спадобы,
І сорамна “сялянскай” гаварыць…
Дзе лекі ўзяць ад гэткае хваробы,
Дзе лекары, нас здольныя лячыць..?
Дзяцей у школах вучаць скрозь па-руску,
А родная гучыць як пераклад,
Шлях мовы раптам стаў сцяжынкай вузкай,
Будуем быт на іншаземны лад…
Калі далей так пойдзе, мова знікне,
Не вытрымае сораму за нас,
Ніхто па-беларуску нас не клікне…
Не ўзняцца ёй пасля такіх параз.
Якая можа быць да нас павага,
Без мовы ў краіне ёсць імя,
Калі да мовы згублена ўвага,
І пераклад шукаем да “радня”..?
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Мова знікне..?'
Александр Даниленко
05.08.2023 - 15:53И все же из-за мовы убивать не стоит,
Надо искать во всем свои пути,
Война лишь разногласия утроит,
А можно дружно всем вперед идти.
Светлана Бреус
05.08.2023 - 16:54А кто же говорит про ” убивать”?