Лёгкае неба iмглiстае…
Лёгкае неба імглістае,
Смужнае – рай на зямлі.
Сэрца маё – прамяністае,
Вершы мае – караблі.
Горкімі потам і вопытам
Пішацца неба імгла,
Каб карысталася попытам,
Каб у радках – ажыла.
Ціха засмяглымі вуснамі
Шэпча мой досвед зямны,
Пальцамі тонкімі хрустае, –
Цяжка збіраць камяні.
12 чэрвеня 2019 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Лёгкае неба iмглiстае…'
Алексей Абазовский
12.02.2025 - 15:36Неба ў душы маёй свеціцца
Словы збіраю з імглы
Сэрца да праўды імкнецца
Вершы – нібыта крылы…
Юрий Боровицкий
12.02.2025 - 15:44Дзякуй, Аляксей!