Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

ДАРОГІ

РАЗАМ З ГАЗМАНАВЫМ

Калi бяда увайшла ў маю долю,
I я хiстаюсь, як п’яны, ад болю, –
Мне без гiтары i песнi не жыць,
як цыгану без волi.
Калi на скронi падзе завiруха, –
Гады, як воўкi завыюць у вуха.
Маю гiтару i песнi
ад злое напасцi паслухай.

ПРЫПЕЎ:
За спiной бягуць гады.
Толькi больш не зробяць мне бяды… Дарогi, дарогi, дарогi, дарогi…
То радасць насустрач, то сум.
Гады, як шалёныя конi ў дароге
У дальнюю далеч нясуць.

Калi мой крыж давiць моцна на плечы,
З Iудай, пэўна, чакае сустрэча…
Ад злосцi крыж мой грызе
i зубамi мне плечы калечыць.
Яго я скiну, i крыж уздымая,
Пайду дзе клiча сцяжынка крутая.
Маліцца буду за тых,
хто мне несцi мой крыж памагае!

ПРЫПЕЎ:

Калi я ў гэтай дароге стамлюся,
I, раптам, па-за гульней апынуся, –
Тады ў песнях маiх,
як у дзецях,
я зноў нараджуся!
Я абуджуся i сэрца адкрою
Туды, дзе песнi ляцяць, быццам мроi, –
I птушка шчасця iзноў
праляцiць над маёй галавою!

ПРЫПЕЎ:

За спіной бягуць гады.
Толькі больш не зробяць мне бяды!

Дарогі, дарогі, дарогі, дарогі….
То радасць насустрач, то сум…
Гады, як шалёныя коні ў дароге
У дальнюю далеч нясуць!

1995

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *