Грицю

Ой,не ходи,Грицю,та й на вечорницю…
(Маруся Чурай)

Ой,не хадзі,Рыгорка,на світанкі,,
бо на гэтых світанках дзеўкі вядзьмаркі

Тая,што чорныя бровы мае,
ўсе тая дзяўчына чары знае

У нядзелю рана зелле капала,
а ў панядзелак прапаласкала

Прыйшоў аўторак,зелле рыхтавала, а рана
ў сераду Рыгорка быў атручаны

Калі настаў чацвер, то ўжо ён памёр,
прыйшла пятніца, быў пахаваны Рыгор

А ў суботу рана матка дачку біла:
-Ой,чаму ж ты,дачушка,Рыгорку атруціла?

-Ой,мамачка,да Рыгоркі я жалю не маю,
навошта ж Рыгор,мама, разам дваіх кахае?

Хай жа будзе ні тая,ні я ,
няхай Рыгора кахае сырая зямля

Вось, Рыгорка, я так і зрабіла,
што з-за цябе мяне матка біла

Вось табе,Рыгорка, за тое расплата,-
з чатырох дошак дубовая хата


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай