Хмара
Из А.С.Пушкин,”Туча”
Апошняя хмара ад буры сярдзітай,
адна ты пацьмарыш на небе блакітным,
адна ты наводзіш пахмурасці цень
і смутак прыносіш у радасны дзень
Ты неба нядаўна вакол абкладала
і грозна маланку з сябе вывяргала,
жахлівым пярунам абшар аглушала,
на землю жаданым дажджом выпадала
Згінь,досыць,сышла на нішто навальніца,
зямля напілась жыватворнай вадзіцы,
раз ‘юшаны вецер,аціхлы як трэба,
цябе праганяе із светлага неба
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию