Летась
Летась ты знайшла мяне…
Тым ранкам я слухаў як жаўрук пяе;
Аднолькавыя дні павольна ішлі як канвеер,
Калі ўжо ветрык новых змен павее?
Ты мяне знайшла, а потым і я адшукаў.
Ці было то каханне? То ведае бог, але я не спаў,
Ты была маім “заўтра” і “сёння”, ўсё дзеля цябе!
Я так і не стаў рамантычным, але зразумеў…
Зразумеў, што магу! Буду жыць, кахаць і любіць!
Насуперак ўсім, жыццё не пройдзе міма, час не згубіць.
Я ніколі цябе не забуду: ліставанні, спатканні, і боль…
Нават праз месяцы, тваю цеплыню адчуваю зноў і зноў.
Нам было добра, я ніколі не забуду наш з табою час.
Ці было каханне? На гэтае пытанне адкажа бранзалет наш.
Я згубіў цябе, і ты мяне ўжо не знойдзеш,
Жыццё сурова, але аптыміста не пераробіш.
Стаўлю “падабайку” твайму фота і гляджу на зоркі.
Цяпер я буду слухаць як крычаць ноччу сойкі…
10 жніўня 2024
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию