Споведзь Селены

Ізноў схіліўся сонца круг,
Маўчаць вятры над златам нівы.
Пакінулі ласкавыя ягняты луг,
Хвалюясь скрут начных нібы.

Як маці, прытулю ягня да сэрца:
Засні, дзіця, пад шалем зор.
Я зноў цябе да атачы вярну пагрэцца,
Калі жа з месяцам пайду да гор.

Але, мне ўсё цяжей за кожным крокам
Лічыць упаўшых колькасць слёз.
І усё ж, цябе абводжу мілым вокам,
І падзяляю твой страшэнны лёс.

І вось кранаюсь ледзянелых плеч,
Схіліўшы галаву бы ў любаванні.
Ужо не адганяю злыя думкі прэч,
І так жадаю з светам развітання.

О, каханне, каб толькі здацца!..
Змяніць спакой на роспач жальб,
Пад вокам гэтай ночы назаўжды застацца,
І згінуць побач, гледзячы у даль.

….

Крочыць краявід нязменны ціха,
За ім да мора так тужліў мой шлях…
Але, там знікне прадчуванне ліха,
І знемгле за цябе, урэшце, страх.

….

Ізноў узыходзіць сонца круг,
Узняліся ягнятак жыва галаскі.
Я ведаю, я зноў каханых прытулюся рук,
Калі схіляцца ночкай нівы каласкі…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай