Шаноўнае спадарства, а ці не ведаеце вы якіх-небудзь актуальных конкурсаў вершаў ці якой-небудзь магчымасці апублікавацца хоць дзе-небудзь?
Магчыма, чымсьці дапаможа артыкул 2016 года "Зьміцер Вішнёў. Найноўшы беларускі літаратурны працэс", у прыватнасьці:
"Нязважна на адсутнасць хоць як уладкаванага літаратурнага ці мэдыя- рынку ў краіне ўсё ж выходзяць літаратурныя часопісы і газэты. Прычым, стала прыкметнай тэндэнцыя апошніх пятнаццаці гадоў да паступовага пераносу цэнтру літаратурнай увагі з дзяржаўных на недзяржаўныя перыядычныя выданні. Па-ранейшаму паслядоўна выходзяць дзяржаўныя перыёдыкі — па-беларуску часопісы “Полымя” і “Маладосць”, па-расейску “Нёман” і “Всемирная литература”, а таксама беларускамоўная газета “Літаратура і мастацтва”. Але недзяржаўных выданняў куды болей: часопісы “Дзеяслоў”, “Arche”, “Паміж”, “pARTisan”, “Тэксты”, “Калосьсе”, “Фрагменты”, “Правінцыя”, “Топас”, газеты “Наша ніва” і “Новы Час”. Праўда, рэгулярна выходзяць толькі “Дзеяслоў” ды “Arche”, які арыентуецца збольшага не на мастацкія, а на аналітычныя тэксты, і памянёныя тут газеты. А таму прастора перыядычнага літаратурнага друку аказваецца ўсё ж завузкай, хаця сітуацыю часткова выпраўляе Інтэрнет — з літаратурнымі сайтамі, форумамі, віртуальнымі кнігамі, дзённікамі. Сярод Інтэрнэт-рэсурсаў, што асвятляюць культурнае жыццё Беларусі, можна вылучыць спецыфічна літаратурны сайт www.litara.net, а таксама моладзевую старонку: www.uff-by.org (дзе з’яўляюцца інфармацыя пра літаратурныя імпрэзы, інтэрв’ю з пісьменнікамі) і студэнцкі праект www.studfarmat.org. Асаблівай увагі варты электронная бібліятэка www.knihi.com і інтэрнэт-крама www.knihi.net."
Міжнародны саюз беларускіх пісьменікаў абвяшчае конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб'яднання "Маладняк".
Добры дзень!
Калі ласка, подкажіце, а колькі радкоў павінна быць ў вершы?
Нажаль, ня ведаю. У абвестцы пазначаны толькі аб'ём тэксту (ня больш за 15 старонак, проза ці вершы). Калі нічога ня сказана пра колькасьць радкоў у вершы, то, хутчэй за ўсё якіхсьці, абмежаваньняў ня мае быць. Я так мяркую.