Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Ахвяра

Your page rank:

Каін і Авель братамі былі,
ды розныя сцежкі іх змалку вялі:
Каін прырэчаны землю араць,
Авель жывёлу пасвіць і трымаць.

Так і жылі сабе ў паднябессі,
пакуль час настаў Богу ахвяру прынесці.
Кожны тое прынёс,чым багаты:
Каін-плён зямлі,што яшчэ мог араты?
Авель жывёлу без рагоў і худобу рагатую.

У легендах ісламу Кабіль прынёс пшаніцу недазрэлую,
Хабіль авечку-на ўсе часы ахвяру зразумелую.
Богу ахвяра Авеля была заўгодная,як трэба;
воблака знесла авечку на неба.

У Каіна,зразумела.
ад гэтага накіпела.
і яго з раз’юшанай сілай
чорная зайздрасць ахапіла.

І ён забіў свайго брата,
зрабіўшы сваё імя навекі праклятым.
Ці толькі ён адзін у гэтым вінаваты?
На ім віна,за што пакараны,-
а ці не быў ён на гэта справакаваны?

Ахвяры з часоў біблейскіх крывёй жывою
да нашых дзён пашырыліся
не толькі на пагалоўя жывёльнае.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *