Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Певень-задавака.

Певень раз распетушыўся,
Ды з курамі пасварыўся.

І давай ім так казаць:
Не буду болей я чакаць.
Доўга з вамі я вадзіўся,
Сіл няма-зусім стаміўся.
Мне ваш курыны рол не люб,
Сёння ж я скасую шлюб.
Перад абразам клянуся,
На качцы заўтра ажанюся.
Досыць вас будзіць з рання,
І так шмат часу страціў я.
Тут шпоры ён свае навёў,
Да качкі сватацца пайшоў.
Ко-ко-ко,кукараку,
Мілая,не лезь ў раку.
Ой,не плыві гэтак далёка,
Там,пэўна,будзе ўжо глыбока.
Стаў важна павучаць ён качку,
Па лузе ходзячы ў раскачку.
Тая ж плавае ў стаўку,
За цябе замуж не пайду.
Занадта ты самазадаволены,
А я птах заўсёды вольны.
Ідзі і пасві сваіх кур,
Задавака,тыран,балбатун.
Мы з табою не пара, глядзі,
Нават звычкі розныя ў жыцці.
Тут хвастом яна вільнула,
Ды ў глыб хутчэй нырнула.
Певень грэбень апусціў,
Ды ў куратнік прыпусціў.
Куры пасвіліся на лугу,
“Вазьміце,болей не магу,-
Стаў прасіцца ён прыйшоўшы.
Ко-ко-ко,кукараку,
Ад каршуна вас зберагу,
Больш сватацца не пайду.”
***
І ў жыцці бываюць пеўні,
Што кідаюць свае сем’і.
Каб лёгка жыць,але заўжды
Усё вылазіць бокам ім.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *