Ззяла неба. . .
Ззяла неба як першая ад радасці сляза
На галінах восеньскіх
Сарамліва хаваецца сівая павуціна
іголкі елак
Нібы ў паветры нарадзілася біруза
і сажалка пад ветрам
Як узбітая блакітная пярына
і я з набраклымі ад бяссоння вачыма
З душой закрытую ва ўчарашняе нішто
З залітаю атрутаю вушамі
Вось чалавек
Ці толькі шлях
Пакуль
Бездапаможны ў яго
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию