Аб зайздрасьці
Ляціць шалёны час, як куля –
Прайшоў навылет ды сканаў.
Усё да чаго неяк імкнулі
Камусьці даў, у кагосьці ўзяў.
Гадоў багата прамільгнула.
Хто як – дажыў ці не дажыў.
Кагосьці аб зямлю штурхнула,
А хтосьці ў небе закружыў.
Камусьці ўніз, камусь шанцуе,
Ён лепшы вучань, а не ты.
З наканаваннем бы танцуе,
Лёгка падпальвае масты.
Аднак, дакладна адчуваю
Я нейкім шостым пачуццём,
Што ён і я адно трываем,
Ва ўсіх складанае жыццё.
28.10.24
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию