Фядотавы прыгоды
Учора днём наш дзед Фядот
Пратараніў лбом свой плот,
Праламаў штыкет дубовы –
Ёсць жа моцныя галовы!
Кажа, на шляху дамоў
Сустракае шмат сяброў.
Вось і ўчора дзед Натан
Запрасіў.. наліў стакан..
Ну а далей быў Ігнат,
Пётр з Рыгорам, тым што сват.
Шмат прайшоў ён так дамінаў,
Блытаюцца ўспаміны…
Потым.. быццам акіян..
Ён плыве сярод сялян,
Умела дзед кіруе чоўнам,
Курс на дом трымае роўны.
Неўзабаве ў шторм папаў віхраваты,
Хвалі з горы вышынёй казыталі пяты.
Не застаўся наш Фядот у накладзе –
Вывеў човен праз буран к воднай гладзі.
Раптам.. пацямнеў блакіт..
Прыглядзеўся, бачыць – кіт
З глыбіні марской бяздоннай
Звер усплывае мнагатонны.
Зачапіў хвастом баркас,
Скінуў з борту дзеда ўраз.
Ратаваўся ж ён у палёце,
А прачнуўся ўжо ў плоце.
Закрануў такі расказ сельскі люд за жывое,
Хто слязу пусціў, а хто.. узгадаў былое.
І каб дзеда ў падарожжах новых падтрымаць
Баба плот ужо цагляны хоча ўсталяваць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию