Я і ты
Я і ты
Два сэрца расплаўляюцца ў бясконцасці
Дыханне затаілі ў падарожжы мы
Наш ложак – мора,
А ў хвалях я і ты
Я і ты
Свабодныя мы ад старых табу і ад хлусні
Ў бясконцай ночы мы адны
Прыходзяць ціха ўздыхі, потым сны
Пяшчотныя, дзе толькі я і ты
Мы зноў павінны гэта захаваць з пустых надзей,
Каханнем запоўняць пустэчу і чакаць
З дзяцей, якімі мы былі раней,
Ператварыўшыся ў нас
І адрадзіўшыся ў каханні яшчэ раз
Ты нясі мяне за межы страхаў і сумневаў усіх
Са страсцю і фантазіяй
Да духам дадзеных жаданняў і
К нябёсам створаным для нас дваіх
Калі я веру страціла, мяне ты навучыў,
Ты даў другі мне шанец на жыццё
Хоць большасць слоў – ледзь словы ўсяго,
Але маёй малітвай сталі ўсе яны,
Для цела і душы, паўсюль, як рэхам аддаешся ты
Дастаўляй задавальненне да світання ты
Мяне любі
Я адчуваю кожны крок, з якім
Дні мае такімі могуць быць,
Каб патанулі ў гэтым моры я і ты
Céline Dion and Charles Aznavour – You And Me
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию