Я з’язджаю

***
Я з’язджаю з Радзімы, нібЫта канаю.
Будзе згублена ўсё, альбо знойдзецца зноў.
Засталося да шчасця ,насамрэч не знаю,
Колькі дзён, колькі слёз, колькі слоў, колькі сноў.

Небагата валіз, але шмат успамінаў,
Я цягну на сабе праз з дроту мяжу.
Мытнік зыркне ў мяне, ды не чыніць замінаў,
Кантрабанда мая дадае куражу.

Я вязу асцярожна як слоік з суніцай,
Прыхаваны рупліва ад чужынскіх вачэй:
Пах маленства, юнацтва пакуты, прымусы вязніцы-
Скарб, нікОму нябачны ,за ўсё хутчэй.

Я з’язджаю з Радзімы, аднак не кідАю.
Незаконна, з упартасцю дурня з сабою цягну ,
Ўсе часцінкі яе , тые, што толькі я памятАю:
Водар спелых суніц, шум дажджу, трэск у пЕчы агню….

15.02.23


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай