Забыў мяне…

Забыў мяне за шмат гадоў,
За сотняй доўгіх кіламетраў.
Хапіла сіл ліхому ветру
Згасіць каханне і святло.

Звычайны дзень, пустая ноч
Цягуча праплываюць міма.
Усякія пачуцці гінуць
Знішчальнае тугі апроч.

Мяне не памятаеш ты.
Я не чакаю ўжо адказу.
Ніколі мы не будзем разам…
Радкі кладуцца на лісты.

Каханнем сталі вершы мне,
Ім аддаю жыццё наўмысна.
Скрозь рыфмаў жыватворчых прызму
Дарую ўсе грахі твае.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай