Мары

Са мною побач апыніся,
Не астудзі свой пыл.
Паднімемся ў неба высі,
Ты мне, радзімы, люб і міл.

У сэрцы ты маім застанься, –
Таемнасцю душы хранiм.
Мне твае мары, Мілы, сняцца, –
Як мнагалік кахання лік.

Пяшчотны мой, ты далучыся…
Не апусці, Каханы, крыл.
Вуснамі – сэрца, ды далоні…
Быццам нехта неба нам адкрыў.

На прасторы сінім – вецер…
Сучасным будзь, а не былым.
У надзею апрануўся ветразь –
Нарэшце, зьвесьці нам масты.

31.03.2023


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай