Тампліер Беларусі
Я адзін сярод тых, у каго зброя – дух,
Але меч свой трымаю заўсёды,
Каб у рыцарскім целе агонь не патух
І натхняў перамогай народы.
Ён ратуе мяне. І таму я цяпер,
Як вандроўнік, блукаю па свеце.
Кожны мовіць, што гэта ідзе тампліер
З пэўным скарбам у правільнай мэце.
Беларусі, Радзімы адрынутай сын,
Ад аблудных шляхоў не залежу,
Бо не купіць ніхто за чароўны алтын
Ордэн той, да якога належу.
24.IV.2023
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'Тампліер Беларусі'
Людмила Богданова
25.04.2023 - 13:10Очень красиво!
Авель Райніч
26.04.2023 - 00:59Дзякуй!
Леў Травень
16.05.2023 - 10:04Вельмі прыгожы верш! Дзякуй аўтару за ягоную працу
Тампліер Беларусі
13.12.2024 - 01:19Вам дзякуй, што чытаеце і разумееце!