Сымонаў дзень

У Сымона шмат работы –
Манечцы дапамагчы.
Ногі сунуў ён у боты,
Хацеў з хаты ўцячы.

Прыхапіў у сенцах сала
І кілішак у кішэнь,
Ды на ганку нечакана
Аб’явілася мішэнь.

Стала Манька рукі ў бокі,
Ну ніяк не абыйсці.
Хацеў кінуцца наўцёкі,
Ды паспела ж ухапіць.

-Ты куды гэта, Сымонка,
Так спяшаешся хутчэй?
Гэта што, мая настойка
Прыхавана ў кішэнь?

-Манечка, мая каханка,
Я ж ішоў цябе шукаць.
Пасядзі мо каля ганку,
А я буду працаваць.

-Ну, тады, – сказала Маня,-
Піць цялятку занясі.
Цепліць сёння будзем лазню –
Дроў з вадою запасі.

Ды глядзі, цялятка – моцны,
Не парваў каб ланцужок.
Ты шчыльней прыкрый варотцы,
Да суседкі каб не ўцёк.

Накармі свіней, кароўку,
Прыбяры каля хляўка.
Пачасаў Сымон галоўку –
Ён такога не чакаў.

У Сымона дзень не ўдаўся:
Усё ж парваўся ланцужок,
А бычок яго спужаўся
І ў суседчын двор уцёк.

Патаптаў там градкі з морквай,
Распужаў усіх курэй.
Паспяшаў Сымон за жонкай,
Каб бычка злавіць хутчэй.

Зачапіўся за вароты,
Што зламаў малы бычок,
Паслізнуўся ў сваіх ботах,
Ды пабіў сабе бачок.

Учадзеў, як мыўся ў лазні,
Галава цяпер баліць.
-Мо, настоечкай памазаць?
Жонка Маня з яго кпіць.

Прытварыцца хацеў хворым,
Думаў, будзе шкадаваць.
Як успомніў жончын нораў –
Мусіў ціхенька маўчаць.

А назаўтра, устаўшы зранку,
Кажа Маня нездарма:
-Лепш схадзі ты на рыбалку,
Я ж усё зраблю сама.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай