Шэраг
Бясконцы шэраг ціхіх скутак,
Суворы позірк цяжкіх дум,
Айчыну чуеш як той смутак,
А розум зараз зробіць бум.
Паўстане зноў та аптымізма,
Размыецца гадоў мяжа,
Успрымаеш ты сабе як прынца,
А не каштуеш ні граша.
Тваё ўмельства – твая доля,
Тваё жаданне – твой спакой,
Ды не пакіне цябе воля,
Пакуль жадаеш ты дамоў.
Пагарда зноў прымусіць біцца,
А зброяй будзеш толькі сам,
І не зачыніцца крыніца,
Пакуль ты чуешся як пан.
Заклічуць знову да хаўрусу,
Адкажа хтосьці: “Не дуры”,
Забыўся кожны без прымусу,
За што будуюцца муры.
За тое, што казаў ты самы,
За тое, што крычаць яны,
Плывуць празрысты, яркі плямы,
А тут праносяцца кані.
Ды хуткі гул не сціхне ноччу,
Не загарыцца ранак там,
А сонца ў дыме знову, скоччу,
Адновіць прыткі, хітры гам.
Марозны дзень уплыў адновіць,
Паскуба кожнаму іх твар,
У сон і здзека ён паложыць,
Засне і стомлены ваяр.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию