Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Ружовы пялёстак
Оцените стихотворение:

Your page rank:

Праз ружовы празрысты пялёстак
Зірну на цябе…
І настрой свой вясновы ўзнёслы
Пазычу табе.

Зіхаценнем нябачным усмешак
Напоўню пакой,
Незлічонаю колькасцю сцежак
Паклічу з сабой.

Ты глядзі праз ружовы пялёстак,
Глядзі на мяне…
І з’явіся праз гэтую лёгкасць
У казачным сне.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован.