Падарунак
Намалюю дом прыгожы,
Намалюю дрэва,
Усе кветачкі выводжу,
Дасканала трэба.
Тут і сонейка, і неба,
І вясны раздолле.
Падарунак мне патрэбны,
Так сказалі ў школе.
Хутка свята надыходзіць,
Восьмага сакавіка,
Трэба кветачкі выводзіць,
Хай стараецца рука.
Для сваёй любімай мамы
Зраблю ўсё чырвоным,
Хай святочнай будзе фарба,
А траву – зялёнай.
Мама шчыра ўсміхнецца,
Скажа: “Малайчына!”
Сэрца радасна заб’ецца
Ад маёй карціны.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию