Стомленасць…

Прабач. Стамілася. І болей сіл няма
Працягваць далей гульню пачуццяў,
У пачуцця таксама ёсць імя –
Яны найлепшыя дарадчыкі і суддзі…

Няма ў душы ранейшага агню,
І гаспадарыць скрозь халодны розум,
За холад гэты я сябе віню,
Бо жорсткім стала сэрца ад марозу…

Нябачныя трымаюць ланцугі…
Свае пачуцці кінула за краты,
А па жыцці, як па вадзе, кругі,
І кожны круг падзеямі багаты…

А кожная падзея – гэта крок,
У будучыню крок, у невядомасць…
Для чалавека ён заўжды ўрок,
Багатым робіць ён маю свядомасць…

І сэрца запаўняе цеплыня,
А гэтай цеплыні ў пачуццях – мора,
І гэта ўжо далёка не гульня,
А стомленасць мая – зусім не гора…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай