Развітанне з Нямеччынай

Развітанне з Нямеччынай

Апоўначы, бязлюдны хол вакзала,
І рэхам звонкім адгукаецца перон.
Ў руцэ валізка, Герхард моўчкі поруч.
То, можа, вернемся? Але, вось мой вагон… .

Маўчым, ці кажам штосьці пра надвор’е –
Пачуццяў рану сцеражымся скалупнуць.
Мінулае, як моўнае сузор’е,
А ў наша заўтра нават страшна зазірнуць.

Гаворка не ідзе, і ад здранцвення
Прабудзіць раптам нас пранізлівы свісток –
Пачую звыклае мне: “Türen schließen!”-
Як быццам, у новае жыццё маё званок!

Даўлю слязу – апошняе спатканне,
І неяк сцішна набірае ход цягнік,
Як быццам, ведае пра наша развітанне
І да гісторый са слязамі ўжо прывык?

“Leb wohl! “ – мы не сустрэнемся ніколі!
Дрыжыць мой голас – у адзін канец білет.
Так, як раней, ужо не будзе болей,
Між намі хісткай ніткай толькі Інтэрнэт…

І ўсё ж валізка трошкі суцяшае.
Туды я самае каштоўнае паклаў:
Падзеі і пачуцці, ўспаміны,
Пра тое, што аддаў я тут і што прыдбаў.

З яе я буду даставаць пакрыху
Ўсё тое, што сагрэе сэрца ў сумны час,
Без лішніх сведкаў, беражна і ціха,
Былое, як недатыкальны мой запас.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай