Халодны май, і толькі мора…
***
Халодны май, і толькі мора
Гарачых зорак-дзьмухаўцоў.
І нейкі вірус – гэта гора,
І спіны мокрыя касцоў.
Ужо траву паўсюды косяць,
Нясуць расаду ў парнікі,
А вірус той вятры разносяць,
Дай Бог, каб ён не на вякі!
Нейк усміхаецца лагодна
Ў празрыстым небе сонца твар.
І ўсё на свеце верагодна –
Няшчасце і Гасподні дар.
Жыццё ідзе, вясна красуе,
Зямлю капае беларус.
Бог міласэрны, Ён пачуе
І зніме з нас пакуты груз.
14 – 15. 05. 2020 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию