Ноч. . .

Ноч Слугі разбудзілі агні
Рэдкімі зоркамі напалохаў імглу
Асцярожна іду баючыся стаць на вуглі
Цішыня
Зямны шар у царства сноў нырнуў
і якар месяцам павіс над ракой
Танцуючы пад спевы што падарыў салавей
Зорка ў сажалцы студзіць парушаны спакой
і сон падбірае ключ да маіх вачэй


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай