САЛДАЦКІ ВАЛЬС

У вольны прыгожы дзянёк,
Што зрэдку на службе бывае,
Прысядзе салдат у цянёк
І родны свой дом успамінае.

Салоўка высвіствае вальс,
У травах раса зіхаціцца…
Ды нават у гэтакі час
На варце заўсёды граніца.

За бліжняй дзяржаўнай мяжой,
Хаваецца вораг зласлівы.
Салдат зберагае спакой
Любімай прывольнай Радзімы.

А дома далёка яна
На зорку ў акне паглядае.
Дзяўчыне зусім не да сна –
Каханага зноў успамінае.

Напіша салдату пісьмо,
У канцы зробіць сэрцаў малюнкі.
Пакацяцца слёзы ў яго
Салодкія, як пацалункі.

Цудоўныя словы яе:
–Чакаю, сумую, кахаю…
У кожным бясхітрасным сне
Паціху салдат паўтарае.

На зорцы маўчыць гарадок,
Схаваўшыся ў пушчу лясную.
Ледзь ветрык даносіць здалёк
Дзявочую думку благую :

–Мой любы, належна служы!
Цябе я заўсёды чакаю.
Айчыну сваю беражы.
Кахаю, кахаю, кахаю…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай