Непагадзь
Няма надвор’ю справы да людей:
Лютуе завіруха цэлы дзень.
Змяшаліся ў адно даўно
Зямля і неба. Не відно
За пару крокаў анi згі
З-за беснаватае пургі.
З шалёным ветрам снег ляціць,
Каб дрэвы, дахі абляпіць.
Фарбуе непагадзь у адно
Нязвыкла ціхае сяло.
Маркоцяцца сады, дамы
У палоне злоснае зімы.
******
P. S. У якасці ілюстрацыі да верша аўтар выкарыстаў карціну А. К. Саўрасава «Зімовы вечар».
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию