Звер

Сілы няма, але ж трэба маўчаць,
Толькі сумленне так прагне адказу,
Словы, бы кулі, але ж нельга крычаць,
Трэба трымацца, вядома ж, наказу.
Кожны за ўсё атрымае, магчыма,
Толькі як жыць, калі рукі дрыжаць,
Калі моцны,фізічна здаровы мужчына
Біць уздумаў маці – трэба сажаць!
Гэта, на жаль, у жыцці не здзіўленне,
Колькі, жанчыны, мы будзем трымаць,
Чакаць, пакуль у зверы прачнецца сумленне?
Хопіць! Ужо трэба што моцы крычаць!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай