***
Ты з цемры прыйшла
першародных лясоў,
З глыбінь непраглядных
насустрач вясне.
Колькі год я шукаў!
Не знайшоў,
Бо шчасця ня ведаў,
тым больш і цябе.
Не спаткаў твае сінія вочы,
Дыхання твайго не пазнаў.
Мо таму і не спаў я ўсе ночы –
Цябе я заўсёды шукаў.
Да мяне ты прыйшла,
быццам, сонца.
Асвятліла мне шлях
і пайшла.
Надзею прынесла
на вуснах салёных.
Надзею прынесла
мне
ў сініх вачах.
г.п.Расоны. 25.03.1969 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию