Прыемна мне побач з табою…
Прыемна мне побач з табою,
Абдымкамі лісце ляціць.
І вецер шуміць над вадою,
І сэрца ад смагі гудзіць.
Прыемна калі ты смяешся,
Паветра цяплее з табой.
І золак пабачыць імкнешся,
І вершы льюцца ракой.
Ты – сонца маё і надзея,
Ліхтар каля дома ў ноч.
Зімой мне не страшна завея,
Усе думкі хаваюцца прэч.
Прыемна што месяц пяшчотны,
У ночы на небе гарыць.
І голас твой чысты і родны
Ад моцных пачуццяў дрыжыць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию