Зімовы настрой

Пагодны дзень і ззяе снег.
І так прыгожа наваколле.
Я чую толькі конскі бег,
Ледзь-ледзь патрэсківае голле.

Цудоўны лес у гэты днi,
Нiбыта казачны абшар.
Як царства поўнай цiшынi
Наводзiць многа думак, мар.

У казцы гэтай знiкне скруха,
Мiне журба, зацягне раны.
Скрып снегу толькi лашчыць вуха
Пад конскiм поступам старанным.

2017


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай