Яшчэ туман нібыта лёгкі
***
Яшчэ туман нібыта лёгкі,
У паветры зіхаціць святло,
Пакуль ня кінулась ва ўцёкі
Кудысьці летняе цяпло.
Яшчэ з лістотаю зялёнай
Гуляюць дзеці прамяней.
Пакуль, нібыта з нейкім плёнам,
Шукае зерня верабей,
Але ужо цяплу не верыць-
Дакладна знаем ён і я,
Як восень падышла ў дзверы,
Дык хутка прыйдзе і зіма.
Сусвет паўторыць мае мэту
Безліч разоў бясконцы час-
Шмат доўгіх зім, кароткіх летаў,
Ўсё роўна з намі ці без нас.
16.09.23
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Татьяна Наумова
15.10.2023 - 07:58Очаровательное стихотворение!Так просто и красиво!Браво!