Як крумкач

Як крумкач на чорным чорны
Ледзь заўважны між галля,
Год сышоў – у Сусвеце зорным
Абярнулася Зямля.

Як сышоў, то прыйдзе Новы,
Усё магчыма перажыць.
Адшукаць хачу я словы –
Лепшы год наваражыць.

Будучыню заклікаю
Без вайны, перад усім.
Няхай будзе, заклінаю,
Расці ўнукам дзе маім.

Каб сустрэчы і расстанні
У раўнавазе шлі, бадай,
І ніякіх прадчуванняў,
Раптам будзе ўсё няхай.

І здараецца, як трэба,
Ды хапае сэнсу жыць,
А ў душы, аскепкам неба,
Хай любоў цёпла гарыць.

Я хачу чагось занадта?
Можа хопіць варажбы.
Будзе тое, на што здатны.
Толькі б не было вайны.

22.12.24


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай