Я ўспомню…

Я ўспомню прыгожыя рэчы,
Калі трэба цябе ўяўлю.
Абдыму я пяшчотна за плечы,
Калі ў сне да цябе прылячу.

Быццам ветразі рукі трымаю,
Адчыні ў пакоі акно.
Твае вочы красою сагрэю,
І каханне ў думках адно.

Вецер сціплы дарэчы схаваўся,
Сумны месяц над домам вісіць.
Я ў думках з табою вітаўся,
Як цудоўна ў табой каву піць.

Ноччу боль, прыляцеў з ветрам смутак,
Хутка сэрца б’ецца з тугі.
Усе гадзіны пытаю ў сутак,
Калі я дакрануся рукі.

Я ўспомню прыгожыя вочы,
Ты як цуд, позірк шчасця, цяпла.
Так жадаю з табой цешыць ночы,
Ты як зорка, як знічка мая.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай