Вяне чырвоная ружа…
Вяне чырвоная ружа
З сонцам заходнім і плач
Чуецца неяк, бы сцюжа…
Так не заплача крумкач!
Вечар спаткаецца з цемрай,
Каб адысці ад святла…
Вочы запаляцца шэрай,
Прывіднай зайздрасцю зла.
Хто ў ёй хаваецца? Жахі?!
Чорныя крылы з нябёс
Сыплюцца градам на дахі.
Жыта гарыць і авёс.
Помнікі д’яблу не гнуцца,
Бо пачалі бранзавець.
Слёзы крывавыя льюцца,
Хвалямі б’юцца аб смерць.
12.IV.1998
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию