Вечар. Акно. . .

Вечар Акно Завірухі Шолах
Лесвіца ў неба з каменных хмар
Нечая хуткая мабыць размова
То ветра нахлынуўшы жах у твар

Рэчка актавай безупынна па новай
Захапляе сняжынкі ў водную туш
Ноч –
Таямніца накрытая цемрай суровай
Павекі вочы акунаюць
Глуш

А далей ад сну ведзьмы шаты
Падзенне відавочнае ў мяккую цвердзь
Вось яно шчасце блізкае радам
Божа зрабі падарунак –
Лёгкую смерць


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай