Ваяр Лёсу
Я часта плёў гісторыі
Аб тым табе,
Як жыў жыццём бадзягі,
Чакаючы той дзень,
Калі вазьму тваю руку
І песню запяю,
І ты магчыма скажаш:
“Прыляж, бо я люблю”
І я б тады застаўся
Але я адчуваю, як старэю
І песні, што спяваў,
Як рэхам
Загучаць,
Дзе верціцца вятрак.
Напэўна быць
Мне лёсу ваяром заўжды
Я падарожнічаў на шмат разоў,
Паддаўся навізне
Былых часоў
І ледзяных начэй,
Тулянняў без цябе.
У тыя дні здавалася
Ты побач ля мяне,
Хоць слепата бянтэжыць
Бачыў я, што тут няма цябе.
Цяпер я адчуваю, як старэю
І песні, што спяваў,
Як рэхам
Загучаць,
Дзе верціцца вятрак.
Напэўна быць
Мне лёсу ваяром заўжды
Я чую, як гучыць
І верціцца вятрак.
Напэўна быць
Мне лёсу ваяром заўжды
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
2 Комментария: 'Ваяр Лёсу'
Максім Саўко
04.12.2023 - 00:05Вооў , выдатна ! Даўно думаў пра пераклад гэтай песні, нават і сам спрабаваў калі граў. Нарэшце ён ёсць)
Сяржук Пясэцкі
05.12.2023 - 22:45дзякуй Максім, можа калі зноў загараеце,
то падкажаце на якія хібы ў рытму,
з салідарным вітаннем,
Серж